Як абараніць сябе?

Мы пераклалі гэтую старонку і прававыя інструкцыі на ёй на 18 нацыянальных моваў рэспублікаў Расеі і краінаў былога СССР. Мы верым, што кожны мае права чытаць аб абароне сваіх правоў на роднай мове. У будучыні мы хочам перавесці яшчэ больш інструкцыяў на яшчэ больш моваў. Калі гэта здаецца важным для вас, калі ласка, падтрымайце нашую працу — гэта дапаможа нам аплаціць працу перакладчыкаў. Альбо рабіцеся валанцёрамі: для гэтага трэба адкрыць наш валанцёрскі бот, націснуць у ім на кнопку /start і запоўніць анкету.

Падтрымаць 

Зрабіцца валанцёрам

Мы сабралі інструкцыі і сэрвісы, якія дапамогуць знізіць рызыкі і наступствы палітычнага пераследу. Калі ў вас засталіся пытанні ці заўвагі, напішыце нам на пошту [email protected]

Аб праекце

ОВД-Інфо — гэта незалежны праваабарончы медыяпраект, мэта якога — дабіцца поўнага спынення пераследу па палітычных матывах у Расеі. Для гэтага мы збіраем і публікуем інфармацыю аб затрыманнях на акцыях пратэсту і аб іншых выпадках палітычных рэпрэсіяў, аказваем юрыдычную дапамогу затрыманым і працуем над сістэмнымі зменамі ў сферы правоў і свабодаў чалавека.

Палітычна матываваныя затрыманні, звальненні, допыты, ператрусы і арышты адбываюцца ў Расеі практычна штодня. З імі сутыкаюцца абаронцы паркаў, дальнабойнікі, ашуканыя дольнікі, змагары з карупцыяй, выбаршчыкі, палітыкі, грамадзянскія актывісты і проста выпадковыя людзі. У 2022 годзе рэпрэсіі закранулі і людзей, якія выступаюць супраць вайны.

Калі вас затрымалі на вулічнай акцыі, пераследуюць за палітычныя погляды ці антываенную пазіцыю — пішыце ў прававы бот ОВД-Інфо ці тэлефануйце нам на гарачую лінію па нумару 8 800 707-05-28.

Калі вы хочаце супрацоўнічаць з ОВД-Інфо як адвакат ці грамадскі абаронца, калі ласка, запоўніце анкету. Калі ў вас няма адвакацкага статусу ці вялікага досведу абароны ў судах, рэкамендуем прайсці наш курс грамадскага абаронцы.

  • Ці можна не адчыняць дзверы паліцэйскім?

    Так. Згодна артыкулу 25 Канстытуцыі, жыллё недатыкальнае. Ніхто не мае права пранікаць у яго супраць волі людзей, якія ў ім жывуць, без адпаведнага судовага рашэння альбо калі гэта не адзін з выпадкаў, усталяваных законам. Яны прапісаныя ў артыкуле 15 закона «Аб паліцыі»:

    • для выратавання жыцця грамадзянаў альбо іх маёмасці, забеспячэння бяспекі грамадзянаў альбо грамадскай бяспекі пры масавых беспарадках і надзвычайных сітуацыях; 
    • для затрымання падазроных у здзяйсненні злачынства; 
    • для спынення злачынства; 
    • для ўстанлявання абставінаў няшчаснага выпадку.

    У іншых выпадках паліцэйскі можа ўвайсці ў ваш дом толькі з вашай згоды.

     

  • Як заплаціць штраф і што будзе, калі гэтага не зрабіць?

    Асоба, прыцягнутая да адказнасці, павінна заплаціць штраф на працягу 60 дзён з дня ўступлення ў сілу рашэння суда альбо з дня заканчэння тэрміну адтэрміноўкі ці растэрміноўкі. Рабіць гэта лепш праз банк, а не праз «Дзяржпаслугі»: там часцей здараюцца памылкі. Копію квітанцыі аб аплаце трэба абавязкова накіраваць у суд.

    За нявыплату штрафу прадугледжанае пакаранне: дадатковы штраф удвая большы за першы, да 15 сутак арышту альбо да 50 гадзін абавязковых працаў.

     

  • Як праверыць, ці завялі на вас крымінальную справу?
    • Калі ёсць інфармацыя аб органе альбо аб аддзеле, які мог узбудзіць справу, ці аб судзе, у якім яна ў вытворчасці, можна дамовіцца з адвакатам. Ён зробіць адвакацкі запыт ці азнаёміцца з матэрыяламі справы ў судзе.
    • Можна пашукаць сябе ў базе вышуку на сайце МУС (лепш завядзіце для гэтага асобную пошту — так бяспечней). Больш зручная альтэрнатыва — база ад «Медыязоны», але калі справу распачалі нядаўна, яе там можа ня быць — лепш на ўсялякі выпадак праверыць і там, і там.
    • Таксама можна запытаць даведку аб судзімасці альбо яе адсутнасці на «Дзяржпаслугах». Яе павінны зрабіць на працягу месяца. Калі справу распачалі, але яна яшчэ не дайшла да суда, у даведцы пакажуць нумар артыкула КК. Калі ў адносінах да вас узбуджаная адміністрацыйная справа, у дакуменце гэта таксама адлюструюць.
    • Калі ёсць рызыка справы па «экстрэмісцкіх» і «тэрарыстычных» артыкулах, шукайце сябе ў спісе Расфінманіторынгу — туды ўключаюць падазраваных і абвінавачаных. За абнаўленнем спісу можна сачыць у тэлеграме.
    • Калі вам абралі меру стрымання, інфармацыю аб гэтым можна знайсці на сайце суда па месцы вашага жыхарства альбо прапіскі ў Расеі. У сайта маскоўскіх судоў ёсць зручны пошук. На сайты судоў у іншых гарадах давядзецца заходзіць асобна. Там трэба знайсці ўкладку «Судовае справаводства», перайсці ў «Пошук інфармацыі па справах», у раздзеле «Абраная картатэка пошуку» націснуць «Змяніць», выбраць «Вытворчасць па матэрыялах» і ўпісаць сваё прозвішча.

     

    Нажаль, ніводны з гэтых спосабаў не можа гарантаваць дакладнага выніку.

Прававыя інструкцыі